Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Собрали пять скрытых признаков СДВГ у взрослых. Эти особенности часто принимают за характер, но их игнорирование опаснее, чем кажется
  2. Жыхарам чатырох раёнаў Мінска ў ваду дададуць флуарэсцэін. Што гэта
  3. Яго адкрывалі з помпай і знеслі ўпотай за адну ноч. Расказваем, што за вялізны помнік стаяў у цэнтры Мінска
  4. Для тых, у каго ёсць аўтамабілі, кватэры і зямельныя ўчасткі, чыноўнікі прыдумалі чарговае падатковае новаўвядзенне
  5. Беларусь рыхтуецца атрымаць шчодры «падарунак» з-за мяжы — яго маштабы ўражваюць. Але гэта нясе рызыкі для краіны
  6. Для тых, хто атрымлівае падарункі не ад сваякоў, хочуць укараніць падатковае новаўвядзенне. Той выпадак, калі яно наўрад ці спадабаецца
  7. Сіноптыкі расказалі, калі ў краіну прыйдзе «вельмі істотнае пахаладанне»
  8. Польскі візавы цэнтр дадаў новую катэгорыю віз. Хто па ёй можа падаць дакументы
  9. Крупнейшую сеть фастфуда в Беларуси открывал выходец из КГБ. Рассказываем
  10. Для водителей намерены ввести новшество с 1 января
  11. Россия задействовала «ошеломляющее количество» живой силы и техники для захвата Покровска. Что сейчас происходит в городе и вокруг него
  12. Асуджаны за забойства беларускі ў Варшаве падаў скаргу на прысуд. Стала вядомае канчатковае рашэнне па справе
Читать по-русски


/

Улады рэгулярна адзначаюць запатрабаванасць мігрантаў на рынку працы. На гэтым фоне прыток замежнікаў у нашую краіну расце. За дзевяць месяцаў у Беларусь прыехала працоўных мігрантаў амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2024-ы. Гэта вынікае са статыстыкі МУС. Спойлер: амаль палова экспатаў прыпадае на адну краіну (і гэта не Расія), а ў топ-3 уваходзіць Украіна.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У студзені-верасні ў Беларусь прыехаў 32 381 працоўны мігрант. Для параўнання: за ўвесь мінулы год іх прыбыло 33 818.

З тых, хто папоўніў за дзевяць месяцаў гэтага года шэрагі работнікаў, амаль палова — 14,9 тыс. — грамадзяне Туркменістана. На другім месцы — Расія, адкуль прыбылі 3435 чалавек. Следам ідзе Украіна (2916). У пяцёрку таксама ўваходзяць Узбекістан (2593) і Кітай (2548). З кожнай іншай краіны да нас прыехала працаваць менш чым тысяча замежнікаў. У тым ліку 233 — з Пакістана.

Калі глядзець разбіўку па родзе дзейнасці, то самай вялікай групай былі кваліфікаваныя рабочыя прамысловасці і будаўніцтва — 10 587. Сферу абслугоўвання і гандлю папоўніла 6219 замежнікаў. Рабочыя, кіраўнікі і тыя, хто абслугоўвае абсталяванне, а таксама зборшчыкі вырабаў — гэта 5499 чалавек. Яшчэ 3379 — некваліфікаваныя работнікі.

Між тым афіцыйна працаваць за мяжу за гэты ж час з’ехала 2026 беларусаў. У асноўным выбіралі Расію і Польшчу. Адзначым, што ў гэтай статыстыцы ўлічваюцца людзі, якія працаўладкоўваліся праз афіцыйныя кампаніі і, адпаведна, паведамілі МУС пра выезд на працу.

Нагадаем, улады заклапочаныя дэфіцытам кадраў і рэгулярна адзначаюць запатрабванасць замежнай рабочай сілы на рынку працы. У Мінпрацы гэта аргументавалі таксама рэкордна нізкім узроўнем беспрацоўя і тым, што эканоміка кожны год стварае дзясяткі тысяч новых працоўных месцаў. А Аляксандр Лукашэнка раней спрабаваў дамовіцца з уладамі Пакістана пра арганізацыю масавага прытоку людзей адтуль у Беларусь.

Чытайце таксама